Сёння (9 траўня) цэлых 2 святы. Першае - галоўнае: Дзень Вялікай Перамогі. Другое - "паўналецце" нашага Геафоруму (нас ужо 18 , а гэта значыць, што дзяцінства Геафоруму скончылася).
Наш Геафорум месцамі сур'ёзны, а месцамі забаўны. Аднак, па-мойму, чагосьці не хапае. А не хапае вось чаго: калі ў чалавека свята, то яму вельмі прыемна будзе пачуць у свой адрас цёплыя словы. Яны, бы той сонечны праменьчык, дадуць ведаць, што на чалавека не забыліся, і пасадзейнічаюць наладжанню глыбокіх псіхалагічных кантактаў паміж наведвальнікамі Геафоруму і не толькі паміж імі; цёплыя словы, сапраўдныя, а не афіцыйна-дзелавыя або такія, што абы толькі напісаць, калі-нікалі аказваюць значную падтрымку чалавеку і не толькі яму (хтось скажа: нууу, паехаў у сваю епархію - але я не заўсёды адразу здольны знайсці трапныя словы ).
Прапануецца: сюды, у гэтую галінку, змяшчаць віншаванні, цёплыя пажаданні, проста дзяліцца светлым і радасным. Для негатыву і флуду тут месца няма. І не абавязкова дні нараджэнняў: нават простыя радасці, якімі хочацца падзяліцца, ёсць тыя сонечныя зайчыкі, якія па сваёй сутнасці не дадуць форуму скіснуць з нудоты .
...У Янкі Купалы знаходзім трапны выраз на ўсё вышэйсказанае: летуценства. Аднак: "Кто, если не мы?"