Хто жадае пагутарыць пра этнічна-гістарычныя сымбалі? Выказвайцесь, таксама як вы лічыце пра імёны трэба выкарыстоўваць беларускае ці ўсеж такі маскальскі адпаведнік напрыклад Юзік-Иосиф?
Пытаньні аб Беларусі
Сообщений 31 страница 42 из 42
Опрос
Поделиться322007-10-22 16:08:59
Наконт палякаў і літоўцаў - магчыма ты маеш рацыю. Важна, што мясцовае насельніцтва не адчувае сябе беларусамі.
Думаю, гэта факт.
Наагул межы ў Еўропе цяпер даволі непахісныя, паколькі ўсе войны, што пачыналіся тут пасля 1913 году і сканчваліся ссоўваннем межаў перарасталі ў сусветныя.
Гэтак і застанецца.
А мірным шляхам нам ніхто не адваліць кавалак сваёй зямлі.
Калі коласаўскія ліцэісты ездзілі ў Вільню, Сяргей Патаранскі дэкламаваў там верш, што скончваўся словамі: "Мы вернемся сюды на танках!" Смешна?
Наконт імёнаў - галасую за выкарыстанне беларускіх формаў. Толькі без яўных паланізмаў з матывацыяй "абы не па-расейску"
Поделиться332007-10-23 20:16:33
Мне здаецца ў беларусаў есць адзіны шлях-каланізація спрэчных зямель!!!!!!!!!!! У нашай дзяржаве ўсе робіцца для гэтага, бо трэба нараджаць ня менш за 3 дзетак, тым больш пасля таго як Літва ўвайшла ў Эўразвяз то амаль палова насельніцтва ( якраз моладзь і сярэдні ўзрост тыя каторыя павінны былі нараджаць новых жмудзятак) таму хутка літва адчуе недахоп ў працоўнай сілы тутака мы і дапаможам, толькі трэба заахвоціць дзяўчат!!!!!!!!!! А такое пытаньне Ян, Казімір, Юзік паланізмы ці ўсе ж такі іх магчыма лічыць Беларускімі?
Поделиться342007-10-23 23:17:51
А такое пытаньне Ян, Казімір, Юзік паланізмы ці ўсе ж такі іх магчыма лічыць Беларускімі?
Хм, якія паланізмы, спадару? Ян, Янка - спрадвеку беларускія імёны. Іван - ужо больш позняя форма, запазычаная з рускай мовы. Янэк, Яцэк, Катажына - вось паланізмы.
толькі трэба заахвоціць дзяўчат!!!!!!!!!! У нашай дзяржаве ўсе робіцца для гэтага,
Не крыўдуй, калі ласка, а паслухай, што скажу: чытані-ка якія-небудзь навіны (не БТ!!!) пра Дзень маці і пра ўзнагароду маці-гераінь, пра словы Таго, хто вышэй за Бога (няхай даруе Усявышні за блюзнерства, аднак мне ўжо надакучыў такі стан спраў!!) да Дня маці, і пачытай, чым іх узнагародзілі і што далі. А потым пачытай, колькі маці атрымліваюць за нараджээнне немаўлятак, і якія каціныя слёзы ім кідае дзяржава кожны месяц. Эхххххх....... словы, словы! Усе кажуць: трэба, трэба! Аднак калі толькі падфарбоўваць анфас, а не мяняць падмурак, нічога не зменіцца.
Поделиться352007-10-24 11:08:38
Айчынныя дэмографы ужо працуюць у патрэбным напрамку!
Вось толькі на краіну-донар, каб насельніцтва праз край цякло, мы будзем яшчэ ня хутка!
Не ведаю, навошта табе, Пераплут, спатрэбіліся гэтыя землі.
Навядзем парадак тут, тады будзем думаць пра Вялікую Беларускую Экспансію
Поделиться362007-10-24 15:26:36
Прапаную пісаць тут вершы беларускіх паэтаў і свае пра Беларусь.
Для ўзаемнага ўзбагачэння
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня!
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня
Максім Багдановіч
Моцна і ёмка
Поделиться372007-10-24 17:01:18
Беларускім патрыётам прысьвячаецца....
Нам казалі: “ Вы тут, не павінны сьпяваць”,
Нам казалі што лепш адсюль ад’язжаць,
Але ж Мы тут стаім,
на гэтай зямлі
І Мы будзем сьпяваць
на ей песьні сваі!
Нам казалі: “ Ваш лес, закапаны ў пясок,”
“А на вашай грудзі всісць цяжкі замок”,
“А на вашай раллі,
высьпяюць камяні,”
Але ж Бог нарадзіў
нас на гэтай зямлі !
Нам казалі што тут цемна будзе заўжды,
Што над Вашай зямлей льюць з рэнгенам дажджы,
Што у Вашых вачох
нявылечны пакор,
Жах, за будучы дзень,
да Радзімы дакор.
Вечна просім вясну завітаці да нас,
Хай ў адказ цішыня,
Верым, прыйдзе наш час!
Покуль дыхаем тут,
у нас надзея жыве
Калі з’едзем,
то хто ж, абароніць яе?
Цяпер будзем ўжо мы
Баязліўцу казаць:
“Пара браце табе з Беларусі з’язжаць,
Калі хочаш жыцце памяркоўна пражыць,
Тут ня месца табе
Тут змаганне кіпіць !”
Нашу мову наш сьцяг
Хочуць у краты загнаць,
За трыццаць срэбных манет нас жадаюць прадаць,
Але ж мы пастаім, да апошняй крыві
Нас жа Бог нарадзіў на гэтай зямлі !
Поделиться382007-10-24 19:41:03
Пра дзяўчат я жартаваў бо сапраўды пакуль мы вырышалі адмовіцца ад назвы "сацыяльная" бо льготы туту на цягніку хтосьці там бяднейшы за народ а мы вытрымаем абы не падохлі ( бо адкуль тады яны грошы будуць браць). А наконт вершаў цудоўна але ж толькі пра Беларусь ды патрыетаў? Мо torfabrieket лепей каб кожны з наведальнікаў паспрабаваў сам што небудзь нарадзіць у муках і ня толькі пра патрыятызм можна і пра спрадвечнае...
Поделиться392007-10-25 08:45:14
Пра спрадвечнае пішы ў творчасці. Існуе такая тэма ў іншым раздзеле.
трэба быць шматбаковым. Інакш што ты будзеш рабіць, калі твае мары аб будучыні Беларусі здзейсняцца?
Поделиться402007-10-25 09:23:33
Graf
Паважаю. Моцна. Сам прыдумаў?
Поделиться412007-10-27 12:30:47
Nu da , apaslia pershai nochi na pliaci Kalinouskaga...
Поделиться422008-03-09 15:29:48
Усім хто хоча ведаць больш пра гісторыю Беларусі -форум і старонка http://www.probelarus.ru
Зацікаўленых беларускім шляхецтвам - старонка і форум - http://www.nobility.by/