Acolyte написал(а):вообщето зависит от препода,но я никаму так ни рекомендую рисковать.Преподы обычно не любят "умников"-если ты обломаешь его в чемто одном он непримменно обломает тебя в 10-15 других вопросах ибо по определению знает побольше твоего))))
Не кажы. Па-першае, вкл. ты не абламаеш, нават калі і захочаш. Чаму? - да не абламаецца проста А па-другое, далека не ўсе выкладчыкі любяць, калі іх проста цытуюць. Іншым, куды прыемней, калі студэнт праявіць ініцыятыву і пакажа СВАЕ веды па пытанню. Ці блізкія да пытання. Ці нават не вельмі блізкія. Але ж ВЕДЫ! Прыклад - экзамен па вышэйшай матэматыцы. Студэнт не ведае дакладна нейкую страшэнна доўгую і нудную, як таварняк, тэарэму. А хоча 5 (па пяцібальнай сістэме, зразумела). Ен кажа, што ведае... ГЕАГРАФІЮ (на экзамене па ВЫШЦЫ!!!) Выкладчык пагадзіўся з тым, што гэта веды каштоўныя і экзамен пайшоў такім чынам: Выкладчык: Ты накіраваўся з Беларусі ў Каліфорнію праз Эўропу. Якія краіны ты праедзеш, і якія будуць па абодва бакі ад твайго маршруту? І яшчэ, якія ў гэтых краін сталіцы? Студэнт: - называе усе краіны, усе сталіцы, усе грашовыя адзінкі краін (не было тады Эўра), і нават спрабуе намаляваць некаторыя сцягі.... Адзнака - ВЫДАТНА! І пажаданне ўсім такіх карысных ведаў.
Другі прыклад. Залік па мат. метадах у геаграфіі. Да гэтага студэнты здавалі (другі ці трэці раз) паліталогію і рэлігіязнаўства. Ну якія там ужо мат.метады? Ну, да рэгрэсія (а што яна бывае і лінейная і нелінейная?!) , ну тэорыя верагоднасцей. Карацей, "плывуць". Адзін з "вузняў навукі" знайшоўся і працытаваў, здаецца, Сідхартху Гаутаму (то біш Будду), што ўсе беды ад жаданняў. Паразмаўлялі пра Будду, паспрачаліся пра каталіцтва, прывязалі яго да мат. метадаў (маецца на ўвазе метад схаластычнага вывучэння) і разышліся задаволеныя